Валейбольныя сустрэчы

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод зборных каманд юнакоў прайшлі на базе сярэдняй школы № 3 і гімназіі № 1 горада Дзятлава.

У барацьбу за перамогу ўступілі спартсмены з васьмі раённых установаў адукацыі.

Найбольш відовішчную і выніковую гульню ў групавым этапе спаборніцтваў паказала зборная юнакоў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У фінале  каманда сустрэлася са зборнай валейбалістаў Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Па выніках фінальнай сустрэчы пераможцай раённых спаборніцтваў прызнана зборная каманда юнакоў з Хвінявічаў, сярэбраным прызёрам стала зборная каманда Новаяльнянскай сярэдняй школы, бронзавая перамога – у валейбалістаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. На чацвёртым месцы – каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, пятае месца – у зборнай гімназіі № 1 горада Дзятлава, шостымі сталі валейбалісты Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на сёмым месцы – зборная сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, на восьмым месцы – зборная Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Следам за юнацкімі спаборніцтвамі на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшоў раённы Калядны турнір па валейболе сярод мужчынскіх аматарскіх каманд. У ім прынялі ўдзел пяць зборных каманд раёна. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.

Пераможцамі Каляднага турніру па валейболе стала зборная каманда Дзятлаўскага РАНС, сярэбраная перамога – у каманды Дзятлаўскай ЦРБ, на трэцім месцы – зборная каманда “Аматары”, чацвёртай стала каманда КСУП “Хвінявічы”, на пятым месцы –ТАА “Ізакам”. Пераможцы і прызёры Каляднага турніру па валейболе ўзнагароджаны граматамі і кубкамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба.

 

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup