У 2019 годзе на Дзятлаўшчыне павялічылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў па лініях усіх служб.
Аднак адзначалася зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў у сельскай мясцовасці. Скарацілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, у тым ліку з 11 да 7 – цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Асноўную колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку па-ранейшаму складалі крадзяжы. Нягледзячы на меры прафілактыкі, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў два разы (з 12 да 24) вырасла злачыннасць у сферы інфармацыйнай бяспекі. Зарэгістраваны 17 крадзяжоў з выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, 7 крымінальных справаў узбуджаны за несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі.
Для прафілактыкі злачынстваў у другім паўгоддзі 2019 года пракуратура ўзбудзіла 7 крымінальных спраў – за пагрозы забойствам, 10 – за нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 12 асобаў, схільных да злачынстваў на сямейна-бытавой глебе з выкарыстаннем гвалту да родных і блізкіх. Скаардынаваная дзейнасць праваахоўных органаў па прафілактыцы злачынстваў супраць жыцця і здароўя дала станоўчыя вынікі: у 2017-2019 гадах у раёне не дапушчана забойстваў.
Каб знізіць “п’яную” злачыннасць, летась супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама ізалявалі ў ЛПП 29 асобаў, схільных да злоўжывання алкаголем, сярод якіх былі 10 жанчын. Разам з тым, адзначалася зніжэнне колькасці асобаў, прыцягнутых да адказнасці за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі (з 67 да 56), і зніжэнне колькасцi канфіскаванай алкагольнай прадукцыі.
Пракуратура Дзятлаўскага раёна лічыць, што ў 2020 годзе пытанні прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў патрабуюць сістэмнай работы зацікаўленых органаў і ўстановаў, працоўных
калектываў, грамадскіх фарміраванняў, органаў мясцовай улады. Суб’ектам прафілактыкі варта пільную ўвагу надаць папярэджанню бытавой злачыннасці, асабліва хатняга гвалту. Міліцыі скіраваць большую ўвагу на арганізацыю прафілактычнага ўліку і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у адносінах асобаў, схільных да правапарушэнняў.
Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup