Кожны год магчымасць паверыць у мару і атрымаць навагоднія падарункі дзецям дае дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя «Нашы дзеці».
У рамках акцыі “Цуды на каляды” ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі госці — першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, валанцёры «Добрае сэрца», інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш.
Удзельнікі акцыі павіншавалі з Новым годам і надыходзячымі Калядамі дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, а таксама іх педагогаў. Ад гасцей выхаванцы прытулка атрымалі каштоўныя падарункі.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.