У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце 21 студзеня прайшло пашыранае пасяджэнне каардынацыйнага савета па ідэалагічнай рабоце, рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў раёна, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, старшыні сельвыканкамаў. Узначальваў пасяджэнне намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч.
Былі разгледжаны пытанні эфектыўнасці ідэалагічнай работы, работы з моладдзю, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у Дзятлаўскім раёне ў 2019 годзе, акрэслены задачы і зацверджаны планы работы на 2020 год.
Напрыканцы сходу была звернута ўвага на такія важныя сёлета падзеі, як 75-годдзе Вялікай Перамогі, 80-годдзе Дзятлаўскага раёна, Год малой радзімы і іншыя.
Андрэй САТТАРАЎ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup