У час акцыі “Бяспека – у кожны дом!”, якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, а таксама з-за невыканання правілаў бяспекі, супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі, а таксама прадстаўнікамі СМІ правялі прафілактычны рэйд у дамах некаторых грамадзян горада Дзятлава.
У першую чаргу камісія звяртала ўвагу на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў сваіх дамах пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых агрэгатаў. Не ва ўсіх дамах устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Акрамя гэтага, у час рэйда з грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі пра неабходнасць выканання патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі.
Даведка: з пачатку года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 49 пажараў, якія забралі жыцці дзевяці чалавек. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна здарылася два пажары.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup