У Беларусі ёсць выдатная традыцыя адзначаць Стары Новы год.
У гэта свята старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк; дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, яна ж намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Таццяна Нікіпорчык; старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярына Юркевіч; удзельніца клуба “Нам гады не бяда” Ядвіга Гушча наведалі дзяцей, якія трапілі ў складаную жыцёвую сітуацыю і часова знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.
У рамках дабрачынных акцый “Ёлка жаданняў” (магазін “Родны кут”) і “Прафсаюзы – дзецям” госці прынеслі жыхарам прытулка салодкія пачастункі, цацкі, канцылярскія прыналежнасці. Было прыемна абмяняцца віншаваннямі і пажаданнямі, пачуць вершы, якія дзеці вучылі на памяць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup