Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Аляксандравіч Бародзіч і яго намеснік Таццяна Аляксандраўна Пратаковіч праводзяць асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела.
Мікалай Бародзіч прымае грамадзян кожную першую сераду месяца з 8 да 13 гадзін і кожную трэцюю сераду месяца з 13 да 18 гадзін па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, каб. № 7.
Таццяна Пратаковіч прымае грамадзян кожную другую сераду месяца з 8 да 13 гадзін і кожную чацвёртую сераду месяца з 13 да 18 гадзін па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, каб. № 8.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца інспектарам па дакументацыйным забеспячэнні і справаводстве ў працоўныя дні з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін па тэлефоне 6-46-31. У выхадныя і святочныя дні запіс ажыццяўляе дзяжурны следчы.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў”, калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Пісьмовыя звароты грамадзяне могуць накіроўваць на адрас: 231471, г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Адрас электроннай пошты: dtl_gr@sledcom.by
Тэлефон гарачай лініі Дзятлаўскага РАСК 6-46-20
Раённы аддзел Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup