“Гэй, калядачкі!” у Новаяльнянскім садку

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

З дзяцінства чалавек павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, ведаць родную мову, цікавіцца культурай, гісторыяй свайго народа.

Паступова пашыраюцца ўяўленні дзяцей аб роднай краіне, дзяржаўных і народных святах, працягвае фарміравацца цікавасць да сваёй малой радзімы, да адметнасцяў роднага горада ці пасёлка, культуры і традыцый.

І менавіта цяпер, у перыяд студзеньскіх святаў, важна, каб атмасфера кожнай установы дашкольнай адукацыі была прасякнута творчасцю.

Правядзенне фальклорных святаў у Новаяльнянскім яслях-садзе стала традыцыйным. Амаль кожны з нас яшчэ з дзяцінства ведае такія святы, як Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле, Багач…

Цікавым і захапляльным атрымалася свята “Гэй, калядачкі!”. Выхаванцы старэйшай групы сталі самымі актыўнымі ўдзельнікамі. Дзеці развучылі песні-калядкі, вершы, апрануліся ў касцюмы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і адправіліся калядаваць.

Наша “Каляда” была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі вакол ёлкі, гульнямі. Дзецям вельмі спадабалася гэтае вясёлае свята, якое не толькі прынесла ім радасць, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.

 

Вольга РУДОЛЬ,
музычны кіраўнік Новаяльнянскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: