У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава “Славіцца мінулым, квітнее сёння дзятлаўскі край”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня ўтварэння Дзятлаўскага раёна.
Наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з кнігамі па гісторыі раёна, даведацца пра яго вытворча-тэхнічны патэнцыял, знайсці інфармацыю аб сацыяльна–эканамічным развіцці. Багатая Дзятлаўшчына і культурнымі традыцыямі.
Стваралі гісторыю, здабывалі славу свайму краю людзі, нашы землякі, працалюбівыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі. На выставе ёсць матэрыял пра тых, хто шмат зрабіў для развіцця нашага раёна: Я. Вырко, М. Касцюк, С. Жульпо, В. Сцяпура, І. Зубрыліна і іншыя. Адна з паліц выставы прысвечана людзям культуры раёна: М. Петрыкевічу, Ф. Красюку, Т. Горбач, лаўрэатам прэміі А. Дубко Т. Янушкевіч, Г. Аўдзейчык, А. Нікіпорчык. На паліцы “Дзятлаўшчына літаратурная“ прадстаўлены творы пісьменнікаў і паэтаў В. Адамчыка, В. Шымука, М. Грышана, Я. Мацвеева. Асобныя старонкі прысвечаны раённай газеце “Перамога”.
Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup