У Слоніме прайшлі адкрытыя раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд, прымеркаваныя да 80-годдзя ўтварэння Слонімскага раёна.
У іх прынялі ўдзел чатыры рэгіянальныя каманды з Ліды, Слоніма, Дзятлава і Брэста.
Зборная каманда Дзятлаўшчыны паказала паспяховую гульню і стала бронзавым прызёрам турніру.
Гэтыя спаборніцтвы сталі адным з этапаў падрыхтоўкі каманды раёна да чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе, які стартуе на пачатку лютага.
Жадаем нашым валейбалістам паспяховых стартаў і лёгкіх перамог.
Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup