Акцыя “Нашы дзеці”. Яшчэ больш падарункаў ад “Сырной страны”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Важкім быў мех у Дзядулі Мароза з “Сырной страны”.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” павіншавалі не толькі дзетак работнікаў прадпрыемства, але і наведалі дзіцячыя ўстановы Дзятлаўшчыны. Актывісты прафсаюзнага камітэта ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” і пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 і сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава, а таксама ў прыёмную сям’ю Людмілы Асіпук-Фатон. Дзеці атрымалі навагоднія падарункі і віншаванні ад Дзядулі Мароза і Снягуркі з “Сырной страны”.

А 26 снежня прафкам прадпрыемства арганізаваў навагодні ранішнік у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для дзяцей работнікаў завода і дзетак, якія часова знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Юныя госці свята змаглі ўбачыць казачнае прадстаўленне, паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і атрымаць салодкія падарункі.

 

Наталля ЗУБКО,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 



Теги: