Калектыў Данілавіцкага дома культуры зладзіў «Шчадроўскую варажбу»

Культура і адпачынак Свежыя навіны

13 студзеня незвычайны вечар. Нашыя продкі яго называлі Шчодрык.

Увечары напярэдадні Новага года паводле старога стылю ладзілі багатую бяседу і шчадравалі: з танцамі ды спевамі абыходзілі хаты. А ўначы надыходзіў самы спрыяльны час для магічных прадказанняў.

Вось і творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры  зладзіў «Шчадроўскую варажбу» у рамках этна-праекта «Народнаму скарбу — век векаваць».

У зімовыя святы людзі хацелі зазірнуць у будучыню. Таму ў вёсцы варажылі ад Калядаў і да Вадохрышча. Але менавіта Шчадрэц напярэдадні Новага года, паводле старога стылю, лічыўся самым магічным, калі ўсё абавязкова спраўджвалася. Варажылі і дарослыя, і дзеці, асабліва ж – незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.

Аргкамітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup