Ксёндз Здзіслаў Пікула разам са сваімі памочнікамі і дзецьмі з араторыя благаславёных пакутнікаў з Познані, што працуе пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Сюды святар прыйшоў са шчырай малітвай аб здароўі дзяцей, іх бацькоў і работнікаў установаў, якія апякуюць і даглядаюць хворых хлопчыкаў і дзяўчынак, тых дзяцей, якім не хапае бацькоўскага клопату і цеплыні. Кожнае дзіця і працаўнікоў установаў ксёндз Здзіслаў благаславіў, падарыў іконкі з пажаданнямі боскага заступніцтва і дапамогі. Дзеці з араторыя падрыхтавалі і прынеслі падарункі. Набыць іх дапамагла дзецям пярвічная арганізацыя СШ № 3 грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ