“З цяплом і пяшчотай да чалавека”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” прайшоў вечар сяброўства “З цяплом і пяшчотай да чалавека”.

 

Вечар распачаўся са слоў падзякі ад імя дырэктара Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольгі Бойка за цеснае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у мерапрыемствах. У гэты дзень было не лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць не толькі спачування, але перш за ўсё дапамогі, увагі, забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу, адпачынак. Бібліятэкары распавядалі пра дабрыню, удзельнікі чыталі вершы аб гэтым дзіўным пачуцці, якое збліжае людзей. Усе разам яшчэ раз успомнілі добрыя словы, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, з задавальненнем станцавалі пад вясёлую музыку.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённая бібліятэкі