Стабільнасць і надзейнае партнёрства

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Традыцыйна ў пачатку снежня ў нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята страхавых работнікаў – людзей, чыя працоўная дзейнасць накіравана на абарону маёмасных інтарэсаў насельніцтва.

Вядучыя лідарскія пазіцыі ў нашай краіне па-ранейшаму ўтрымлівае Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства “Белдзяржстрах”. Арганізацыя пастаянна развіваецца, пашырае спіс новых страхавых паслуг, паляпшае якасць абслугоўвання. З кожным годам кліентаў становіцца ўсё больш, растуць паступленні страхавых узносаў, павялічваецца страхавы фонд.

Сёлета работнікі Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” адзначаюць 98 гадоў з даты яго заснавання.

Аб асаблівасцях працы, дасягненнях і перспектывах развіцця сферы страхавога абслугоўвання ў нашым рэгіёне расказаў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргей Пыл.

– Сяргей Пятровіч, з якімі дасягненнямі і вынікамі ваш калектыў сустрэне сваё прафесійнае свята?

– Работнікі прадстаўніцтва на працягу года аператыўна і якасна спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі, а таму да завяршэння 2019 страхавога года падышлі з годнымі вынікамі.

У раёне страхавымі агентамі нашага прадстаўніцтва заключана 20 500 дагавораў па ўсіх відах страхавання, у тым ліку 14 401 – па добраахвотных. Праводзіцца значная работа па страхавой абароне нашых кліентаў. Якаснае ўрэгуляванне страт – аснова

нашай працы. За апошнія 10 месяцаў мы зрабілі выплаты страхавых кампенсацый па 408 страхавых выпадках. У бягучым годзе суб’ектам гаспадарання і насельніцтву раёна кампаніяй “Белдзяржстрах” аказана страхавых паслуг на суму 205 тысяч беларускіх рублёў.

– Які прадукт прапануе сваім кліентам ваша страхавая кампанія?

– Белдзяржстрах прапануе самы шырокі спектр паслуг і відаў страхавання: страхаванне няшчасных выпадкаў і захворванняў дзяцей і дарослых, медыцынскіх расходаў для суб’ектаў гаспадарання, маёмасці грамадзян, будаўніча-мантажных рызык, жывёл, транспарту. На сёння колькасць страхавых паслуг складае больш за 90. Сюды ўваходзяць як паслугі для насельніцтва, так і для юрыдычных асоб, прадпрыемстваў.

– Якія віды страхавых паслуг сёння найбольш запатрабаваныя жыхарамі Дзятлаўскага раёна?

– Традыцыйна сярод добраахвотных відаў страхавання ў насельніцтва карыстаюцца папулярнасцю такія віды, як страхаванне будынкаў, маёмасці, індывідуальнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў, страхаванне кватэр, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жылых памяшканняў, добраахвотнае страхаванне аўтатранспарту. Развіваюцца новыя віды страхавання – страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў, крэдытаатрымальнікаў ад няшчасных выпадкаў і хвароб, страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл.

– Хто з’яўляецца кліентамі страхавой кампаніі?

– Існуе памылковае меркаванне, што страхаванне – паслуга толькі для забяспечаных людзей, якія баяцца страціць сваё багацце і гатовыя купляць дарагія страхавыя полісы. Маёмасць ёсць ва ўсіх, і менавіта небагатым людзям бывае складана аднавіць яе ці купіць новае пасля няшчаснага выпадку. Страхаванне – гэта паслуга, разлічаная на кожнага.

– Што новага прапанавала сваім кліентам кампанія “Белдзяржстрах” на страхавым рынку ў 2019 годзе?

– Сёлета мы рады прадставіць увазе нашых кліентаў новы дагавор добраахвотнага комплеснага страхавання, арыентаваны на турыстаў. Цяпер у адным страхавым полісе кліент застрахаваны ад разнастайных рызык, якія могуць адбыцца ў час яго знаходжання за мяжой: абарона ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу, расходаў, звязаных з датэрміновым вяртаннем у Рэспубліку Беларусь, затрымкі або адмены рэйса, затрымкі багажу, грамадзянскай адказнасці пры прычыненні шкоды здароўю і маёмасці трэціх асоб за мяжой, расходаў, звязаных з тэхнічнай дапамогай транспартнаму сродку кліента за межамі Рэспублікі Беларусь, страты або пашкоджанні домаўладання або кватэры ў час знаходжання кліента за мяжой. Адбыліся змены ў абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Цяпер памер страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ з першага верасня бягучага года павялічаны з 400 да 800 еўра.

З верасня гэтага года дагавор унутранага страхавання нашы кліенты могуць заключыць у электронным выглядзе.

– Сёння на беларускім рынку значная колькасць страхавых кампаній, якія актыўна канкурыруюць паміж сабой, аднак людзі аддаюць перавагу менавіта кампаніі “Белдзяржстрах”. Чаму?

– Кампанія “Белдзяржстрах” на страхавым рынку нашай краіны стабільна ўтрымлівае перадавыя пазіцыі і з’яўляецца вядучай сярод іншых кампаній, якія аказваюць аналагічныя паслугі. Наша кампанія мае самую разгалінаваную сетку продажаў ва ўсіх рэгіёнах краіны, прапануе шырокі спектр і сацыяльную накіраванасць страхавых паслуг. Белдзяржстрах імкнецца дакладна выканаць узятыя на сябе абавязацельствы, дзейнічае ў інтарэсах сваіх кліентаў і прымае разнастайныя меры хутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў, звязаных з выплатай страхавога пакрыцця.

– Часта кажуць, што формула поспеху – гэта сплаў згуртаванасці калектыву і яго вопытнасці. Ці так гэта?

– Самае каштоўнае ў працы любой арганізацыі – людзі з высокім прафесіяналізмам і вопытам. Рэгіянальнае прадстаўніцтва па праву можа ганарыцца сапраўднымі прафесіяналамі, якія маюць вялікі стаж працы ў арганізацыі. Гэта намеснік дырэктара Дзмітрый Козел, вядучы эканаміст Ірына Пыл, вядучыя спецыялісты арганізацыі Іна Ермаловіч, Ірына Баброўская, Галіна Нічыпар, Павел Томчык.

Стабільную працу нашага прадстаўніцтва забяспечваюць работнікі бухгалтэрыі – галоўны бухгалтар Ірына Бычко і вядучы бухгалтар Вольга Трайнель.

З насельніцтвам, юрыдычнымі асобамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна працуе вялікі штат страхавых агентаў, якія валодаюць выдатнымі ведамі ў галіне страхавога заканадаўства Гэта Алена Цішук, Аляксандра Шалесная, Ганна Башкоўская, Сяргей Казак, Павел Аблажэй, Сяргей Калашнікаў, Уладзімір Белавус, Пётр Башкоўскі, Дзмітрый Гульнік, Валерый Нічыпар, Павел Пятроўскі.

Сёлета нашы страхавыя агенты Сяргей Казак і Сяргей Калашнікаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод страхавых агентаў прадстаўніцтваў Белдзяржстраху на званне “Лепшы па прафесіі”. Па яго выніках яны ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі філіяла Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці.

Адточваюць сваё майстэрства ў прафесіі і нашы маладыя калегі Алена Ярмаловіч і Дыяна Мілейка.

Усіх работнікаў раённага прадстаўніцтва аб’ядноўваюць актыўная жыццёвая пазіцыя, вера ў свае сілы, імкненне ўдасканальвацца, дасягаць пастаўленных вынікаў, добрасумленнасць, адказнасць.

– Якія планы і задачы ставіце перад сабой на бліжэйшы час?

– Галоўная наша задача – далейшае паляпшэнне, удасканаленне формаў і метадаў працы са страхавальнікамі, актывізацыя працы з насельніцтвам і арганізацыямі раёна, улічваючы іх патрэбы і праблемы. Па-ранейшаму важнай для нас застаецца задача

ствараць новыя страхавыя прадукты, укараняць новыя віды страхавання.

– У Дзень страхавога работніка што б вы хацелі пажадаць сваім калегам, кліентам, партнёрам?

– Віншую ўсіх работнікаў страхавой галіны з прафесійным святам і выказваю шчырую падзяку за іх добрасумленную працу. Шчыра жадаю ўсім сваім калегам моцнага здароўя, сямейнага і фінансавага дабрабыту, далейшай плённай працы на карысць людзей, прафесійных поспехаў, а таксама росту страхавой культуры насельніцтва.

Асобныя словы віншавання і падзякі – нашым ветэранам, якія аддалі кампаніі дзясяткі гадоў плённай працы.

Партнёрам хачу пажадаць моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у справах і фінансавай стабільнасці, падзякаваць ім за цеснае супрацоўніцтва з намі, спадзяюся, што нашы ўзаемаадносіны будуць пашырацца і мацнець.

Кліентам нашай кампаніі зычу моцнага здароўя, упэўненасці у заўтрашнім дні і дзякую за тое, што, маючы права выбару страхавой кампаніі, яны застаюцца вернымі Белдзяржстраху.

Усяго самага добрага вам, паважаныя калегі, кліенты, партнёры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Аксаны АНДАЛЮКЕВІЧ