Першае месца ў рэспубліканскім конкурсе

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка паўдзельнічала ў V рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” заняла першае месца сярод сельскіх і гарпасялковых бібліятэк.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню працы бібліятэк па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Заснавальнік конкурсу – Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. У якасці суарганізатараў выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У апошнія гады Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка шмат супрацоўнічае са святаром царквы Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Георгіем Ярмолічам. Зацікавілася бібліятэка гісторыяй сваёй царквы. Гэта і паспрыяла стварэнню летапісу, у якім была прадстаўлена не толькі гісторыя храма, але і біяграфіі яго свяшчэннаслужыцеляў, успаміны і фота з асабістых архіваў.

 

Марына БОРТКА,
метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі