Новыя перамогі спартсменаў

Свежыя навіны Спорт і турызм

На Дзятлаўшчыне ў снежні прайшоў шэраг спартыўных спаборніцтваў.

Раённыя першынствы па баскетболе і стрытболе адбыліся сярод работнікаў раённых КФК, арганізацый, установаў і КСУПаў. Пераможцай у іх стала каманда ТАА “Ізакам”, сярэбраная перамога – у зборнай каманды РАНС, трэцяе месца – у зборнай каманды КСУП “Вензавец”.

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава ў рамках раённай спартакіяды прайшло першынство раёна па баскетболе сярод зборных дзявочых каманд.

Удзельніцамі спаборніцтваў сталі навучэнкі з агульнаадукацыйных установаў раёна. Па выніках баскетбольных баталій пераможцай прызнана каманда СШ № 3 горада Дзятлава, сярэбраная перамога – у зборнай  Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцім месцы – каманда Гезгалаўскай СШ.

Раённае першынство па валейболе сярод дзявочых каманд раённых агульнаадукацыйных школ раёна прайшло ў гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на  другім месцы – каманда Гезгалаўскай СШ, трэцяй стала зборная Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК