На Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Свежыя навіны Улада

19 снежня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Яго тэмы: “Традыцыі суверэннай Беларусі”, “Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, “Аб магчымых схемах работы ашуканцаў і рэкамендацыі па выяўленні зламыснікаў”.

У раёне працавала некалькі інфармацыйных груп, якія правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства.

Абласную інфармацыйну групу ўзначаліў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

 

Прайшлі сустрэчы абласной групы з  з калектывам работнікаў РУП “ЖКГ”, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – з грамадзянамі па месцы жыхарства.

Па тэме “Традыцыі суверэннай Беларусі” ў час выступленняў было адзначана, што надыходзячы год у Беларусі стартуе спартыўным міжнародным Калядным турнірам на прыз Прэзідэнта. З нядаўніх часоў у турніра з’явілася новая традыцыя – зборная кожнай краіны-ўдзельніцы наведвае адзін з дзіцячых дамоў з дабрачыннай акцыяй. Паралельна з галоўнымі спаборніцтвамі наймацнейшага вызначаюць сярод дзіцячых каманд, якія змагаюцца за галоўны прыз легендарнай “Залатой шайбы”.

9 Мая – самая памятная і ўрачыстая дата ў гісторыі нашага народа, Сёлета ў Беларусі  запушчаны і рэалізуецца шматступенны рэспубліканскі праект “Беларусь памятае”. Ён уключае ў сябе шэраг патрыятычных мерапрыемстваў з актыўным удзелам грамадскіх арганізацый.

Традыцыйна напярэдадні Дня Рэспублікі на плошчы праводзіцца ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі гонару. Тут праводзяцца значныя моладзевыя патрыятычныя акцыі, бяруць старты буйныя моладзевыя праекты і мерапрыемствы.

Нацыянальны культурны брэнд краіны – свята “Александрыя збірае сяброў”. Мерапрыемства праходзіць з удзелам кіраўніка дзяржавы. Такія сустрэчы – лепшая народная дыпламатыя, якая адкрывае людзям нашу самабытную і выдатную краіну.

Свята мастацтва і сяброўства “Славянскі базар” – аднагодак суверэннай і незалежнай Беларусі, за гэтыя гады ён стаў сапраўднай жамчужынай міжнароднага фестывальнага руху і візітнай карткай краіны. Захаванню і развіццю духоўнай спадчыны краіны спрыяе штогадовы Дзень беларускага пісьменства, які ў 2019 годзе прайшоў у горадзе Слоніме.  У 1996 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі прайшоў першы фестываль-кірмаш “Дажынкі”. З пачаткам яго святкавання з’явілася слаўная традыцыя: абнаўляць і добраўпарадкоўваць райцэнтры і пасёлкі, рабіць капітальныя рамонты вуліц, дамоў, арганізоўваць вялікае свята для работнікаў АПК.

У 1996 годзе створаны спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

На Рэспубліканскім балі прымаюць удзел выпускнікі ўстановаў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці.

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту ў 2003 годзе была заснавана спецыяльная прэмія “Беларускі спартыўны Алімп”.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” амаль чвэрць стагоддзя прыцягвае ўвагу грамадства да праблем і патрэб дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў. Цэнтральная падзея акцыі – навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску з удзелам Прэзідэнта краіны.

У дні навагодніх і калядных святаў у нашай краіне ўшаноўваюць тых, хто ўнёс важкі ўклад у справы міласэрнасці і гуманізму. Да прыкладу, уручаецца прэмія “За духоўнае адраджэнне”.

Акрамя размовы аб традыцыях суверэннай Беларусі, супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама расказалі аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, магчымых схемах работы махляроў, далі парады і рэкамендацыі па выяўленні зламыснікаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ