“Містар артыстычнасць” жыве на Дзятлаўшчыне

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Лідзе прайшоў міжрэгіянальны інклюзіўны конкурс сярод людзей з інваліднасцю “Містар чароўнасць-2019”.

Удзел у ім прыняло аддзяленне дзённага знаходжанне для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Па ўмовах конкурсу аддзяленне павінен быў прадстаўляць наведвальнік з сіндромам Дауна. Дзятлаўчане аднагалосна выбралі кандыдата, які мог паспрачацца за званне “Містар чароўнасць” – безумоўна, гэта быў Аляксандр Калодка. Наш абаяльны, арыгінальны, вясёлы Саша.

Канкурсантам прапанавалі тры заданні. Першае сярод іх – візітоўка “Формула поспеху”. Знайсці гэту формулу Аляксандру Калодцы дапамагла спецыяліст “Праменьчыка” Таццяна Нічыпаровіч. Яна зрабіла фотапрэзентацыю пра Сашу, выкарыстаўшы яго сямейныя дзіцячыя і дарослыя фотаздымкі, а таксама фота з мерапрыемстваў, якія праходзяць у аддзяленні і дзе Саша прымае самы актыўны ўдзел. Варта зазначыць, што Аляксандр любіць усміхацца, таму ў якасці музычнага суправаджэння для прэзентацыі выбралі песню “Усмешка” Уладзіміра Шаінскага.

Другое конкурснае заданне называлася “Артыстычнае” і было скіравана на выяўленне талентаў удзельнікаў. Выступіць з творчым нумарам Аляксандру Калодку дапамаглі сяброўкі па аддзяленні Кацярына Васільева і Ульяна Лукашэня. На суд журы дзятлаўчане вынеслі танцавальны нумар “Выпадковае знаёмства”.

Апошняе трэцяе заданне “Зоркі эстрады” таксама было творчым. Саша выступаў у ролі сваёй любімай эстраднай спявачкі – Веркі Сярдзючкі. Нумар нашага земляка суправаджаўся дружнымі апладысментамі.

У выніку Аляксандру Калодку дастаўся тытул “Містар артыстычнасць” і падарунак на памяць аб конкурсе.

За цікавае мерапрыемства, найлепшыя ўражанні і цёплы прыём спецыялісты аддзялення “Праменьчык” дзякуюць Ірыне Лыскоўскай, спецыялісту аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Лідскага раёна.

 

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна