Міліцыя аховы павіншавала шматдзетную сям’ю

Грамадства Свежыя навіны

Калектыў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы далучыўся да дабрачыннай рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці”.

30 снежня начальнік аддзела Дзмітрый Харошка і спецыяліст па кадрах Наталля Казарэз наведалі шматдзетную сям’ю супрацоўніка службы аховы Андрэя Берасневіча. У сям’і гадуюцца трое дачок.

Дзмітрый Іванавіч павіншаваў бацькоў і дзяцей з надыходзячымі святамі, пажадаў моцнага здароўя, сямейнага ладу і дабрабыту, поспехаў у рабоце. Госці ўручылі кожнаму з дзетак салодкія падарункі.

 

Ірына СТЫРНІК



Теги: