Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі на цэнтральнай плошчы горада Дзятлава каля галоўнай ёлкі правялі для дзяцей казачнае падарожжа “Па свеце крочыць Новы год”.
Усе актыўна прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, навагодніх віктарынах, адгадвалі загадкі, вадзілі карагод з Дзедам Марозам.
Таксама ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў бібліятэцы створаны “Казачны кошык”. Кожны карыстальнік бібліятэкі можа далучыцца да гэтай акцыі, падарыўшы кнігу для дзяцей.
Для чытачоў бібліобуса супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі касцюміраванае віншаванне “Мароз Іванавіч і іншыя”. Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі чытачоў з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі здароўя, шчасця і выканання ўсіх жаданняў.
Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі