Ёлачныя базары пачалі працаваць

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў па ўсёй краіне, і ў нашым горадзе ў тым ліку, пачалі працаваць ёлачныя базары.

Дзятлаўскі лясгас гандалюе навагоднімі дрэўцамі з 20 снежня. Ёлачны базар будзе працаваць па 31 снежня ў Дзятлаве. Знайсці яго проста: на пляцоўцы непадалёку ад магазіна “АМИ Мебель”.

Цэны ў гандлёвай кропцы ўстаноўлены ў залежнасці ад вышыні навагодняй прыгажуні: ад 0,5 да 1 м – 9 рублёў; ад 1 да 2 м – 12 рублёў; ад 2 да 3 м – 14 рублёў. Калі будзе жаданне набыць высокія навагоднія дрэвы, то давядзецца заплаціць за ёлкі: ад 3 да 5 м – 30 рублёў; ад 5 да 8 м – 55 рублёў; больш за 8 м – 220 рублёў.

Таксама набыць навагоднія дрэўцы можна і ў лясніцтвах. Там у залежнасці ад вышыні лясныя прыгажуні каштуюць: ад 0,5 да 1 м – 8 рублёў; ад 1 да 2 м – 10 рублёў; ад 2 да 3 м – 12 рублёў, ад 3 да 5 м – 25 рублёлёў; ад 5 да 8 м – 47 рублёў; больш 8 м – 160 рублёў.

Напярэдадні навагодніх святаў работнікі Дзятлаўскага лясгаса праводзяць рэйды па выяўленні незаконных высечак ёлак.

Да парушальнікаў будуць прымяняцца наступныя пакаранні: штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў, а за перавозку без адпаведных дакументаў – штраф да 25 базавых велічыняў. Акрамя гэтага, парушальніку неабходна будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную супрацьпраўнымі дзеяннямі. Таму лепш купіць навагоднюю прыгажуню і з прыемнасцю прынесці дахаты.

 

Ірына СКРУНДЗЬ