Навагодняе свята пад такой назвай прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.
Здзейсніць падарожжа ў казку і адшукаць чароўны куфэрак навучэнцаў і іх бацькоў запрасіў Дамавічок Кузя, ролю якога майстэрскі выканала метадыст Цэнтра Ірына Мішчанка.
Каб трапіць у чароўнае царства, рабятам давялося ўзгадаць як мага больш казак. Затое ў казачным свеце яны сустрэліся са Снягурачкай і Дзедам Марозам, а разам, як вядома, лягчэй пераадольваць іспыты. Сябры згулялі ў вясёлыя гульні “Грэямся”, “Дарога”, Ёлка”, “Зоркі”. Без рэпетыцыі паказалі навагоднюю п’есу пра Дзядулю Мароза, які нясе дзецям вялікі мех з падарункамі і сюрпрызамі. Удзел у пастаноўцы прымалі не толькі дзеці, але і дарослыя.
Шмат жадаючых знайшлося, калі Снягурачка паклікала адгадваць загадкі з чароўнай рукавічкі, а Дамавічок Кузя адорваў самых кемлівых прызамі са свайго мяшка.
І які ж новы год без святочнага меню. Яно было ўжо складзена, але чамусьці ў словах пераблыталіся літары. Рабяты без асаблівых цяжкасцяў змаглі адгадаць назвы страў.
А Кузя ўжо прынёс чароўны капялюш: на кім ён спыняўся – той выконваў заданне. Дзеці ўдала прайшлі і гэты іспыт.
Зытым былі вясёлыя танцы і карагоды. Яны стамілі Дзядулю Мароза. Прысеўшы адпачыць, ён папрасіў рабят пачытаць навагоднія вершы за салодкія прызы.
Напрыканцы казачнага падарожжа дзеці і дарослыя зразумелі, што галоўны цуд, які яны так старанна шукалі, – гэта сяброўства. Менавіта яно дапамагала ў дарозе і зрабіла свята вясёлым, яркім і запамінальным.
Ірына КАЎКЕЛЬ