Акцыя «Нашы дзеці». Прывезлі падарункі і святочны настрой

Грамадства Свежыя навіны

Зімовыя святы — асаблівы час для кожнага дзіцяці, калі маленькія сэрцы заміраюць у чаканні цудаў, чараўніцтва, падарункаў.

Напярэдадні Новага года прыемны сюрпрыз для дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў стацыянары, падрыхтавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы савет ветэранаў,  пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, раённае грамадскае аб’яднанне «БРСМ».

Дзед Мароз і Снягурачка разам з дзецьмі і дарослымі вадзілі карагоды і гулялі ў гульні. Згодна з традыцыяй, дзеці расказвалі вершы і атрымлівалі за іх цукеркі. Ніхто з малечы не застаўся без падарунка.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: