Як развіваецца Гродзеншчына

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Са справаздачамі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за дзевяць месяцаў 2019 года перад жыхарамі Дзятлаўшчыны выступілі прадстаўнікі раённай улады.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік правёў сустрэчу з жыхарамі Парэцкага сельскага савета, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Таркачы.

Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту ў студзені-верасні 2019 года склаў 8 мільярдаў рублёў. Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці ў прамысловасці склаў 100,9 %.

У цэлым па вобласці выраблена прамысловай прадукцыі на суму 8614,6 мільёна рублёў.

На 1 кастрычніка 2019 года на складах прамысловых прадпрыемстваў вобласці знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 594,9 мільёна рублёў.

Тэмп росту валавай дабаўленай вартасці сельскай гаспадаркі склаў

103,6 %. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак – 103,2 %. У сельскагаспадарчых арганізацыях, уключаючы сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, – 104,3  %.

У галіне жывёлагадоўлі за студзень-верасень 2019 года выраблена 940,3 тысячы тон малака. Сярэдні надой малака ад каровы павялічаны на 177 кілаграмаў і склаў 4282 кілаграмы.

Атрымана 210,3 тысячы тон жывёлы і птушкі.

Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы склала 86,8 тысячы тон. Атрымана 70,2 тысячы тон свініны. Вытворчасць птушкі склала 53,3 тысячы тон.

На 1 кастрычніка 2019 года намалочана 1193,7 тысячы тон збожжа (без уліку збожжа кукурузы) пры сярэдняй ураджайнасці 36,6 цэнтнера з гектара. Убраны 11 тысяч гектараў цукровых буракоў. Накапана 499,4 тысячы тон салодкага карняплоду, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 450 цэнтнераў з гектара. Нарыхтавана 24,8 тысячы тон ільнотрасты. Ураджайнасць склала 35,2 цэнтнераў з гектара. Нарыхтавана 1071,2 тысячы тон кармавых адзінак травяністых кармоў.

Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці ў будаўніцтве склаў

84,4 %. Выканана будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажы абсталявання) на 1 366,4 мільёна рублёў.

У студзені-верасні 2019 года ўведзены ў эксплуатацыю 280,2 тысячы квадратных метраў жылля. Для грамадзян, якія ажыццяўляюць жыллёвае будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай, здадзена ў эксплуатацыю 91 тысяча квадратных метраў агульнай плошчы.

Увод у эксплуатацыю індывідуальных жылых дамоў насельніцтвам склаў 108,5 тысячы квадратных метраў.

У цэлым за справаздачны перыяд пабудавана 169 тысяч квадратных метраў энергаэфектыўнага жылля.

Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці ў гандлі склаў 102,6 %. Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 3695,9 мільёна рублёў.

Экспарт тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) у студзені – верасні 2019 года склаў 1046,8 мільёна долараў ЗША.

Экспарт паслуг у студзені-верасні 2019 года склаў 175,4 мільёна долараў ЗША.

За студзень-верасень 2019 года  аб’ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове па вобласці склаў 40,7 мільёна долараў ЗША.

За студзень-верасень 2019 года атрымана 1247,3 мільёна рублёў чыстага прыбытку, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 16 143,9 мільёна рублёў. Рэнтабельнасць продажу – 6,5 %.

За студзень-верасень 2019 года на нанова створаныя працоўныя месцы працаўладкаваны 4031 чалавек.

Па выніках за студзень-вераснь 2019 года намінальная сярэднямесячная заработная плата ў вобласці павялічылася на 3,7% да адпаведнага перыяду 2018 года і склала 915,4 рубля, у верасні – на 14,6 % і дасягнула 960,7 рубля.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: