Урачысты канцэрт да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

6 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў урачысты канцэрт “Мінулага гартаючы старонкі”, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Экскурс у савецкае мінулае дзятлаўчанам падарылі артысты нашага раёна і вядучыя праграмы Аляксандр і Людміла Баклушыны. Яны ўзгадалі, як урачыста святкаваўся гэты дзень у савецкія часы і, вядома ж, павіншавалі прысутных са святам, пажадалі ім аптымізму, здароўя, добрага святочнага настрою.

Настрой і сапраўды быў узнёслы, дзякуючы канцэртным нумарам. Для гледачоў з усяго раёна, якія сабраліся ў зале, свае музычныя, танцавальныя і вершаваныя падарункі падрыхтавалі навучэнцы і артысты Дзятлаўшчыны. Песні выконвалі Іван Кашко, Таццяна Шостка, Марына Шаўчук, Тамара Ступак, Сяргей Малышчык, Аляксандр Маляўка, Аляксандр Баклушын, Марына Варган. Танцам матроса “Яблычка” гледачоў парадавала Наталля Бузук.

Ірына КАЎКЕЛЬ