У КСУП “Жукоўшчына” ўшанавалі лепшых работнікаў: жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў. Больш за 30 чалавек атрымалі віншаванні і каштоўныя падарункі.
Першым да прысутных са шчырымі словамі віншаванняў і падзякі звярнуўся дырэктар КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Кугейка. Кіраўнік гаспадаркі падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця гаспадаркі за бягучы год і падзякаваў работнікам сельгаспрадпрыемства за адказнае станаўленне да даручанай працы, узаемаразуменне і ўзаемапавагу, пажадаў усім здароўя, аптымізму, шчасця і новых працоўных здабыткаў. Затым уручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам вытворчасці.
Апладысментамі віталі тых, хто па выніках года заслужыў права называцца лепшым.
Важкую долю ў поспех галіны раслінаводства гаспадаркі ўнеслі механізатары: Уладзімір Паўлоўскі, Мікалай Бакшук, Юрый Варган, Міхаіл Ануфрык, Іван Работа, Аляксандр Кульбей, Уладзімір Касцюкевіч, Мікалай Капковіч, Сяргей Белавус, Аляксандр Рогач, Юрый Акраец, Уладзімір Васюкевіч.
Была дзначана праца вадзіцеляў, сярод якіх Анатоль Басай, Ігар Візгір, Мікалай Маскаленка, Іван Дзядовіч, Мікалай Бакшук.
Старанна працуюць аператары машыннага даення.
За добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў, захаванне тэхналогіі вытворчасці малака адзначаны Таццяна Галавенка, Марына Штэйзель, Іна Глушкевіч, Наталля Гармановіч, Алена Шарапава, Аксана Гузарэвіч, Наталля Варонка, Астрыда Каско, Галіна Вайтушка, Ларыса Сямчонак, Аксана Бортка, Соф’я Юч, Галіна Драган, Тамара Карэцкая, Святлана Кліз.
Словы падзякі на свой адрас пачулі паляводы Пётр Каско, Іван Якшэвіч, Таццяна Крагельская, Андрэй Шапараў, Мікалай Юч, Вераніка Аўцынава.
Сярод лепшых работнікаў бухгалтэрыі адзначаны Данута Уласевіч, Наталля Талстыка, Таццяна Ванчук, Алена Малчановіч, а таксама спецыялісты гаспадаркі: галоўны аграном Яўген Бараноўскі, галоўны інжынер Іван Кіслы, галоўны ветэрынарны доктар Пётр Калюцік, інжынер-будаўнік Вячаслаў Дарафейчык, работнікі будаўнічай службы – Аляксандр і Віктар Штэйзелі, Уладзімір Сіманенка, Артур Грэбень, Дзмітрый Смірноў.
Узнагароджванне суправаджалася цудоўнымі песнямі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні артыстаў Дзятлаўшчыны.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ