Шчодрая залатая восень ўступіла ў свае правы!
У апошні тыдзень кастрычніка, напярэдадні канікул у Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло свята “Залатая восень” для выхаванцаў дашкольнай групы і вучняў I-IV класаў.
Непаўторная творчая атмасфера грэла гледачоў у гэты восеньскі дзень. Вершы, агародна-карагодныя песні, сцэнкі гучалі на сцэне актавай залы. Яркія касцюмы ў выглядзе гародніны, а таксама іншых герояў — дзядоў і бабак — не пакінулі нікога абыякавым. Радасць і незабыўныя ўражанні атрымалі дзеці. Навучэнцы актыўна рыхтаваліся да свайго выступлення пры падтрымцы настаўнікаў, выхавальнікаў і бацькоў. Атмасфера пазітыўнага настрою, бадзёрасці, гумару, з якой шчодра дзяліліся дзеці на сваім ужо традыцыйным свяце, засталася з прысутнымі на цэлы дзень.
Жанна Будзевіч