26 лістапада па ініцыятыве Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адкрываецца выстава «Мастакі — працаўнікам сяла», дзе будуць прадстаўлены работы нашага земляка Івана Козела.
На палотнах мастака — Дзятлаўшчына, родная старонка, яе непаўторныя краявіды.
Іван Козел запрашае ўсіх землякоў, якія наведаюсь у бліжэйшы час нашу сталіцу, завітаць на выставу.
Даведка:
Нарадзiўся 29.04.1962 г. у в. Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1996 — скончыў Беларускую Акадэмiю мастацтваў, аддзяленне жывапiсу- выкладчыкi М.В. Данцыг, А. А. Марачкiн.
1997-2000 – стажыраваўся ў творчых Акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства
культуры Рэспублi кi Беларусь, кiраўнiк М.А.Савiцкi.Працуе ў розных жанрах
станковага жывапiсу, пераважна ў пейзажы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2001 – выкладае ў гiмназii-каледжы мастацтваў I.В.Ахрэмчыка. З 1989 – пастаянны ўдзельнiк рэспублiканскiх i мiжнародных мастацкiх выставак (усяго больш за 50)
Персанальныя выставы:
1995 – Дзятлаўскi музей народнай славы.
2001 – музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя « LaSandr » г.Мiнск.
2003 – Дзятлаўскi гісторыка-краязнаўчы музей.
2003 – музей гiсторыi беларускага кiно, галерэя « ONIK », г. Мiнск.
2010 – Дом-музей А.Мiцкевiча, г.Навагрудак.
2012 – Палац мастацтваў, г. Мінск (да 50-годдзя з дня нараджэння мастака)
2012 – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей “Родная старонка”
2013 – “Пейзажы Беларусі”. Падчас правядзення ХІІІ свята музыкі “Заслаўе-2013”.
Творы знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Доме-музеi А. Мiцкевiча ў Навагрудку, лiтаратурным музеi М.Багдановiча ў Мiнску, Дзятлаўскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Крычаўскiм гiстарычным музеi, прыватных зборах Беларусi , Расіі, ЗША і інш.