Прыміце самыя шчырыя, сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
З году ў год сельская гаспадарка становіцца больш тэхналагічнай, што дазваляе ўпэўнена рухацца наперад, на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці сучасная вытворчая база дазваляе вырашаць задачы павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту. Выказваем упэўненасць, што работнікі галіны Дзятлаўскага раёна будуць памнажаць дасягнутыя поспехі, забяспечваючы ўстойлівае развіццё аграпрамысловага комплексу, ствараючы годныя ўмовы для жыцця людзей.
У гэты святочны дзень выказваем падзяку ўсім працаўнікам аграпрамысловага комплексу раёна і ветэранам галіны за вернасць свайму прызванню, самаадданасць і адказныя адносіны да справы.
Дзякуй вам за стваральную і напружаную працу, за ўраджай, вырашчаны вашымі рукамі і клопатам. Шчыра жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і, вядома, новых дасягненняў. Віншуем вас з прафесійным святам!
Раённы савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт