Новыя кнігі па праву

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы створаны цэнтр прававой інфармацыі.

У фонд цэнтра ўваходзяць кнігі і перыядычныя выданні на прававую тэматыку. Чытачоў, якія цікавяцца змяненнямі ў заканадаўстве, запрашаем у бібліятэку для знаёмства з новымі паступленнямі.

Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь: са змянення і дапаўненнямі па стане на 1 студзеня 2019 года.

Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь: са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 19 лістапада 2018 года.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб нарматыўных прававых актах”: уступіў у сілу з 1 лютага 2019 года.

Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь: са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2019 года.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 19 ліпеня 2019 года.

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь: па стане на 2 верасня 2019 года.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф Дзятлаўскай раённай бібліятэкі