Не перагружайце праводку

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У наш час колькасць і разнастайнасць бытавой тэхнікі ў кватэрах з кожным днём павялічваецца, а колькасць разетак застаецца той жа.

Большасць людзей, якія жывуць у старых кватэрах з двума-трыма разеткамі ў пакоі, выкарыстоўваюць для падключэння розных электрапрыбораў трайнікі і падаўжальнікі. Але гэта небяспечна, бо можа прывесці да паражэння электратокам, пажару ў кватэры.

Пры токавай перагрузцы павінен спрацаваць аўтаматычны выключальнік, але гэта можа не адбыцца з-за няправільна выбранага або няякаснага аўтамата.

Таксама ў выніку рэгулярнай работы аўтамат можа сапсавацца, і надзейнасць яго спрацоўвання ў выпадку токавай перагрузкі будзе непрадказальнай. Нават наяўнасць якаснага і спраўнага аўтаматычнага выключальніка не гарантуе таго, што перагружаны з дапамогай падаўжальніка кабель не згарыць раней, чым аўтамат адключыцца. Прычына гэтага – час яго адключэння пры перагрузцы. Імгненна аўтаматычны выключальнік адключаецца толькі пры вялікіх токах.

Памятайце, што некантралюемае выкарыстанне трайнікоў і падаўжальнікаў у дамах са старой электраправодкай часта становіцца прычынай пажараў, таму карыстацца імі неабходна толькі ў самых неабходных выпадках.

 

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі