14 лістапада адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў 2019 года”.
Інфармацыйная група на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Дубовікам наведала гарадскі пасёлак Наваельня і правяла мерапрыемства па месцы жыхарства.
З дакладам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў 2019 года выступіла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Юшкевіч.
За студзень-верасень 2019 года ў сельскай гаспадарцы ў бягучым перыядзе выраблена валавой прадукцыі на суму 64,5 млн рублёў. Тэмп росту валавой прадукцыі склаў 111,8%.Заданне выканана ў КСУП “Жукоўшчына”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.
Заданне па вытворчасцімалака за студзень-верасень 2019 года выканана на 97,1%.Вышэй запланаванага паказчыка вытворчасць малака склала ў ААТ “Граніт-Агра”,“Белагурна”, “Хвінявічы”. Прыбаўку малака на адну карову забяспечылі ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Хвінявічы”, “Дварэц-Агра”, “Войневічы”, “Белагурна”.
Заданне па атрыманні прадукцыі ад вырошчвання буйной рагатай жывёлы за студзень-верасень 2019 года па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выканана на 97,9%.Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павялічыліся на 9 грамаў і склалі 450 грамаў. Больш за 500-600 грамаў сярэднясутачных прывагаў атрымана ў ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Хвінявічы”. Па стане на 1 кастрычніка 2019 года забяспечаны рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы на 137 галоў.
Планавае заданне па атрыманні валавых прывагаў свіней выканана на 145,6 %.
Тэмп росту валавойпрадукцыі ў раслінаводствесклаў 117,2%.Па выніках работы за 9 месяцаў 2019 года выкананнепланавыхпаказчыкаў па вытворчасцізбожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы) склала 95,6 %, насення рапсу – 104,6%, ільновалакна – 86,9%. Найбольшая прыбаўка ў валавым зборы зерневых і зернебабовых культур атрымана ў КСУП “Жукоўшчына”, “Вензавец”. Самая высокая ўраджайнасць– у ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”.
За студзень-верасень 2019 года прамысловымі прадпрыемствамі Дзятлаўскага раёна выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 105284 тыс. рублёў.
Нарасціла аб’ём вытворчасці прадукцыі ААТ“Дзятлаўская сельгастэхніка”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дзятлаўскае РУП ЖКГ.
Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2019 года, экспарт тавараў па раёне склаў 19,9 мільёна долараў ЗША.
За студзень-снежань 2019 года экспарт тавараў па раёне чакаецца на ўзроўні 110,1 %. Паказчык экспарту тавараў у Еўрапейскі саюз у гэтым годзе па раёне, згодна з даведзеным заданнем, павінен скласці 1150 тысяч долараў ЗША. За студзень-снежань 2019 года экспарт паслуг па раёне чакаецца на ўзроўні 110,2 %.
Выкананыпаказчыкі па індэксе росту намінальнайсярэднямесячнайзаработнай платы – 114,9% і па намінальнайналічанайсярэднямесячнайзаработнай плаце – 758,3 рубля. Выкананы паказчык па ўдзельнай вазе працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці – 75 %. Пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы не зарэгістравана.
Праведзена работа па арганізацыі часовай занятасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі, якія жадалі працаваць у свабодны ад вучобы час і ў час летніх канікулаў з фінансіраваннем са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Забяспечана працоўная занятасць 108 навучэнцаў (135 % да задання).
За дзевяць месяцаў 2019 года ўведзены ў эксплуатацыю індывідуальнымі забудоўшчыкамі 806 метраў квадратных жылля, або 80,6 % ад гадавога задання.
Выкананне плана мераў па энергазберажэнню за студзень-верасень 2019 года забяспечана ў поўным аб’ёме ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Хвінявічы”, КСУП “Жукоўшчына”, ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, ДРБУ-119, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.
Сацыяльны стандарт па бюджэтнымзабеспячэннівыдаткаў на аховуздароўявыкананы на 104,2%.Набыта 11 адзінакмедыцынскагаабсталявання на 48,7 тыс. рублёў. Аказана платных медыцынскіхпаслуг на 171,9 тыс. рублёў. Тэмп росту паслуг склаў 115,6 %. Экспарт медыцынскіх паслуг – 3,1 тысячы долараў ЗША.
Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці за дзевяць месяцаў бягучага года склалі 71 842,5 рубля. Даход ад платных адукацыйных паслуг склаў 33 830,2 рубля.
Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. План пазабюджэтнай дзейнасці па галіне выкананы на 101,4 %.
Забяспечваецца выкананне сацыяльнага стандарту бюджэтных расходаў на фізічную культуру і спорт, які складае 7,4 рубля на аднаго жыхара.
Напрыканцы Адзінага дня інфармавання насельніцтва, які праходзіў у Новаяльнянскай сярэдняй школе, старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адказаў на пытанні прысутных, якія тычыліся здаровага ладу жыцця.
Таццяна ГРЫЦУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ