Гродзеншчына ў фотаздымках

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Запрашаем наведаць Дзятлаўскую раённую бібліятэку і азнаёміцца з новай літаратурай.

“Гродненщина = Grodno = Region” (фотаальбом). Фотаматэрыял, сабраны ў адным выданні, найбольш яскрава адлюстроўвае багатую гісторыю і цяперашнія поспехі ў розных сферах жыццядзейнасці Гродзеншчыны.

“Традыцыі суверэннай Беларусі” (фотаальбом). У кнізе сабраны найбольш значныя і знакавыя падзеі беларускага народнага календара, якія сталі традыцыямі.

“Каложская царква = Коложская церковь = The Kalozha church” (фотаальбом). Тут размешчаны фотаздымкі пра Свята-Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву – адзін з самых старажытных  праваслаўных храмаў Беларусі.

“С. Холеў. Да родных вытокаў: у дапамогу краязнаўцу”. У выданні раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі