Чаму я іду галасаваць датэрмінова

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Аляксандр Беленка:

– Выбары – гэта галоўная палітычная падзея ў нашай дзяржаве, таму заўсёды прымаю самы актыўны ўдзел. Я асабіста і многія мае калегі з Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях галасуюць датэрмінова, бо некаторыя ў асноўны дзень выбараў заступаюць на дзяжурства, а астатнія задзейнічаны на выбарчых участках для нясення службы па супрацьпажарнай бяспецы.

Кацярына Скрабук:

– Мы з мужам заўсёды стараемся прагаласаваць датэрмінова, імкнёмся зберагчы свой вольны час. У нас маладая сям’я, выхоўваем маленькага сына, а таму выхадны дзень для нас – гэта магчымасць актыўна і з карысцю адпачыць разам.

Сёлета прымаю ўдзел у датэрміновым галасаванні таму, што вылучана ў склад участковай выбарчай камісіі ад раённага камітэта  грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

Спадзяюся, што маладыя выбаршчыкі прымуць актыўны ўдзел  у галасаванні, прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, дзе з усёй адказнасцю аддадуць свой голас за дастойнага кандыдата.



Теги: