“Баі” на шахматна-шашачных палях

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод навучэнцаў пачатковых класаў.

На пачатку лістапада на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па шашках і шахматах сярод навучэнцаў пачатковых класаў раённых установаў адукацыі.

У асабіста-камандным першынстве па шашках перамогу атрымала каманда Жукоўшчынскага дз/с-БШ, на другім месцы – каманда Дварэцкай сярэдняй школы, трэцімі сталі навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

У асабістым заліку пераможцамі спаборніцтваў па шашках сталі Мікіта Акраец (Жукоўшчынскі дз/с-БШ), Кірыл Жых (Дварэцкая СШ), Соф’я Ляпешка (Дварэцкая СШ), Мілена Заваротная (Круцілавіцкая дз/с-СШ).

Прызёрамі другой ступені першынства раёна па шашках прызнаны Андрэй Жыбко (гімназія № 1 горада Дзятлава), Яраслаў Юранаў (Казлоўшчынская СШ), Максім Багдзель (СШ № 1 горада Дзятлава), Ульяна Варган (Жукоўшчынскі дз/с-БШ).

Прызёрамі трэцяй ступені спаборніцтваў па шашках сталі Сяргей Лішык (СШ № 1 горада Дзятлава), Радзіслаў Заваротны (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Мілена Падліпская (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Анастасія Кавальчук (Казлоўшчынская СШ).

Перамогу ў камандным першынстве па шахматах атрымала каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы, другое і трэцяе месцы – у каманды сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, чацвёртай стала каманда шахматыстаў Круцілавіцкага дз/с-СШ, пятае месца – у каманды  Казлоўшчынскай СШ.

У спаборніцтвах па шахматах адметную гульню паказалі Артур Богінь, Яраслаў Савіцкі, Дар’я Хаванская (Гезгалаўская СШ), Аляксандр Сёмуха (Круцілавіцкі дз/с-СШ), Дар’я Бурдун (СШ № 1 горада Дзятлава).

Усе пераможцы і прызёры першынства раёна па шашках і шахматах былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба.

 

Аляксандр БЕЛАВУС,
галоўны суддзя спаборніцтваў
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім фізкультурна-спартыўным клубам