Разам супраць правапарушэнняў

Грамадства Свежыя навіны

У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прайшла чарговая вучоба камандзіраў добраахвотных дружын арганізацый раёна.

У абмеркаванні рабочых пытанняў прынялі ўдзел галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык, Марына Абрамчык, старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Юшкевіч, камандзіры добраахвотных дружын арганізацый раёна, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, якая курыруе работу моладзевага атрада аховы правапарадку, створанага пры аб’яднанні.

Удзельнікі сустрэчы вызначылі графікі выхаду і час работы дружыннікаў, зверылі спісы членаў добраахвотных дружын арганізацый раёна, правялі занятак па тэме “Затрыманне”.

Ірына СТЫРНІК