Перамога павішавала сваіх ветэранаў працы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзень пажылых людзей віншаванні ад калектыву і прафсаюзнага камітэта прымалі былыя работнікі газеты “Перамога”.

Сярод іх – Валянціна Макараўна Смірнова. З 75 гадоў, колькі існуе выданне, 37 адпрацавала яна ў газеце: спачатку – карэктарам, затым – у аддзеле сельскай гаспадаркі, адказным сакратаром. І на заслужаным адпачынку Валянціна Макараўна цікавіцца справамі ў калектыве, рэгулярна выпісвае і чытае газету.

Даўгалецця вам, Валянціна Макараўна, наш самы старэйшы журналіст!

Іна ЯЎСЕЙЧЫК