Адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Нёманскай выбарчай акругі №56.
На парадак дня было вынесена некалькі актуальных пытанняў. І адно з першых – аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Нёманскай выбарчай акрузе №56.
З інфармацыяй па гэтым пытанні парадку дня выступіў старшыня акруговай выбарчай камісіі Аляксандр Андруцэвіч.
Так, за галасы выбаршчыкаў у Нёманскай выбарчай акрузе №56 маюць намер змагацца 5 чалавек. Гэта Альшэўскі Сяргей Сяргеевіч, Ашурак Вітольд Міхайлавіч, Белаус Наталля Сяргееўна, Прудскіх Аксана Ігараўна, Сіняк Уладзімір Аляксандравіч.
Ірына СКРУНДЗЬ