З 1 мая па 1 кастрычніка 2019 года на Дзятлаўшчыне ажыццяўлялася міжведамасная праграма “Клопат”.
Таксама ў час летніх канікулаў быў рэалізаваны абласны праект “Лета-2019: час адпачынку, сацыяльна-значных спраў, асабістага самаўдасканалення”.
Мерапрыемствы былі скіраваны на зніжэнне падлеткавай злачыннасці, прафілактыку супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх праз далучэнне дзяцей да сацыяльна значнай дзейнасці і актыўнага культурна-аздараўленчага адпачынку. У іх рэалізацыі ўдзельнічалі ўсе службы АУС Дзятлаўскага райвыканкама і зацікаўленыя арганізацыі раёна.
Летам на Дзятлаўшчыне функцыянавала 37 аздараўленчых летнікаў, дзе адпачылі 1577 дзяцей, у тым ліку 14 непаўналетніх, з якімі інспекцыя па справах непаўналетніх АУС райвыканкама праводзіла індывідуальную прафілактычную работу. Злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у дзіцячых аздараўленчых летніках раёна не было.
У рамках праграмы “Клопат” у раёне былі праведзены шэсць мерапрыемстваў па адпрацоўцы месцаў збору непаўналетніх, складзены 12 адміністрацыйных пратаколаў на непаўналетніх, 10 – на іх законных прадстаўнікоў, яшчэ 5 пратаколаў – за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны праз сумеснае распіццё алкагольных напояў.
Праверка ў вячэрні і начны час месцаў збору непаўналетніх і дыскатэк будзе прадоўжана і надалей. Таксама праваахоўнікі плануюць рэгулярна наведваць установы адукацыі, гутарыць з навучэнцамі аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў, расказваць ім, да чаго прыводзіць парушэнне закона.
Алясандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама