З 2019 года ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы функцыянуе аматарскае аб’яднанне для пажылых людзей “Залаты ўзрост”.
Галоўная задача аб’яднання – дарыць пазітыўныя эмоцыі, ствараць цёплую, добразычлівую атмаферу. Работнікі бібліятэкі імкнуцца падтрымліваць пажылых людзей, даць магчымасць здабыць упэўненасць у сабе, выявіць творчыя здольнасці, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам.
На працягу года ў бібліятэцы было арганізавана шмат цікавых мерапрыемстваў для пажылых людзей на розныя тэмы. Адзін з іх – вечар адпачынку “Мудрасць жыцця, маладосць душы”. Свята прынесла шмат цяпла і радасці, падарыла ўсім добры настрой. Напрыканцы мерапрыемства ладзіўся адкрыты прагляд літаратуры “Дзеля вашага здароўя”.
Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі