Футбольныя сустрэчы

Свежыя навіны Спорт і турызм

На стадыёне “Колас” у Дзятлаве прайшлі пяты і шосты туры моладзевага Першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчынак па праграме развіцця жаночага футбола ФІФА сезона 2019 года.

Спаборніцтвы стартавалі  на  пачатку кастрычніка, у іх прымаюць удзел лепшыя рэгіянальныя дзявочыя каманды з усёй вобласці і горада Гродна.

Учас футбольных сустрэч, якія адбыліся на тэрыторыі нашага раёна, зборная каманда Дзятлаўскай ДЮСШ згуляла дзве гульні з аднагодкамі з Ліды і Смаргоні.

У матчы з Лідскай камандай “Юнацтва” зборная каманда Дзятлаўскай ДЮСШ згуляла з лікам 1 : 0. Сустрэча са зборнай камандай Смаргонскага раёна скончылася з лікам 1 : 1.

Сёмы і восьмы туры моладзевага Першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчынак пройдуць 12 кастрычніка на Дзятлаўшчыне, правядзенне дзявятага і дзясятага тураў чакаецца 19 кастрычніка на тэрыторыі Лідскага раёна, туры з адзінаццатага па чатырнаццаты пройдуць у крытым футбольным манежы горада Гродна.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота трэнера-выкладчыка па футболе Дзятлаўскай ДЮСШ Уладзіміра ГАНЧАРА