Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг” прадугледжвае абавязковае заключэнне дагавора на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг.Паслуга па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі з’яўляецца асноўнай паслугай, якая аказваецца ў абавязковым парадку.
У адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі, зацверджанай мясцовым выканаўчым і распарадчым органамі для канкрэтнага населенага пункта, санкцыянаваным месцам захоўвання адходаў спажывання для грамадзян можа быць спецыяльна ўладкаваная пляцоўка з кантэйнерамі або спецыяльны транспартны сродак, які абслугоўваепрыватныя домаўладанні. Вываз камунальных адходаў у сельскай мясцовасці ажыццяўляе машына па вывазе смецця, якая аб’язджае домаўладанні штомесяц згодна з графікам.
Спажывец, які з’яўляецца наймальнікам жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, уласнікам жылога памяшкання, мае права ў любы час у аднабаковым парадку адмовіцца ад дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг цалкам ці часткова, калі неаказанне жыллёва-камунальных паслуг канкрэтнаму спажыўцу тэхнічна магчыма.
Дагавор з’яўляецца публічным, у сувязі з гэтым, незалежна ад факту яго заключэння, плата за дадзеную асноўную жыллёва-камунальную паслугу налічваецца і прад’яўляецца да аплаты.
Паслуга па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі лічыцца фактычна аказанай спажыўцу ў тым выпадку, калі ў адпаведнасці са схемай санітарнай ачысткі машына па зборы смецця аб’ехала па замацаванай тэрыторыі.
Плата за абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і ў адносінах да жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці або ў валоданні і карыстанні плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне, уносіцца зыходзячы з нарматыву ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў на аднаго плацельшчыка паслуг па субсідзіруемых тарыфахдля насельніцтва.
Плата за паслугу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі за жылыя памяшканні, у якіх ніхто не зарэгістраваны, можа не налічвацца(у выпадку звароту ўласніка з заявай) да шасці месяцаў (як правіла, у ацяпляльны перыяд) у дачыненні да аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў. Як правіла, гэта дамы, якія выкарыстоўваюцца для сезоннага пражывання.
Сяргей ЛУНЯ,
дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ