У рамках рэспубліканскага праекта “На славу агульнай Перамогі!” прайшла акцыя ў гарадскім пасёлку Наваельня, у час якой запоўнены зямлёй з месцаў воінскіх пахаванняў міні-капсулы.
Заўтра яны будуць дастаўлены ў Дзятлава. А надалей іх шлях – у сталіцу.
9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у Крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
У Наваельні акцыі прайшлі каля брацкай магілы воінаў і партызан, што на вуліцы Першамайскай, а таксама на ваенных могілках на тэрыторыі рэспубліканскай туббальніцы “Наваельня”.
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, ваеннага камісарыята, Беларускага саюза жанчын, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ветэранскай арганізацыі, грамадскасці, святарства, работнікі культуры, школьнікі.
Памяць загінулых удзельнік іакцыі ўшанавалі хвілінай маўчання, запалілі лампады, дзеці ўсклалі кветкі.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК