Збіраем ураджай

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Сельскагаспадарчы сезон па ўборцы ўраджаю працягвае набіраць абароты.

Своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі імкнуцца ўсе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Сярод галоўных – уборка ўраджаю цукровых буракоў, бульбы, кукурузы. Паралельна вядуцца работы па сяўбе азімых культур.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзятлаўскага райвыканкама, сёлета цукровыя буракі неабходна ўбраць з полошчы 1 050 гектараў. Па стане на 19 верасня цукровыя буракі ўбраны з плошчы 269 гектараў, што складае 26 % ад плана. Ураджайнасць — 470 цэнтнераў з гектара. Сёлета нарыхтоўку цукровых буракоў вядуць КСУП “Русь-Агра”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”.

Актыўна вядуцца работы і па нарыхтоўцы бульбы. Сёлета агульная плошча пасадкі гэтага карняплода па раёне склала 270 гектараў. Па стане на 19 верасня ўраджай бульбы сабраны з плошчы 74 гектары, што складае 28 працэнтаў ад запланаванага. У сярэднім ураджайнасць па раёне – 229 цэнтнераў з гектара.

Сёлета бульба пасаджана ў чатырох раённых сельгасарганізацыях: КСУП “Жукоўшчына”, “Русь-Агра”, “Хвінявічы”, “Дварэц-Агра”.

Паралельна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна вядуцца работы і па ўборцы кукурузы. Сёлета “каралева палёў” размясцілася на плошчы 6 130 гектараў. Па стане на 19 верасня ўраджай сабраны з плошчы 1 396 гектараў, што складае 26 працэнтаў ад плана. Ураджайнасць – 249 цэнтнераў з гектара.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ