Ваенная служба па кантракце

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Кантракт аб праходжанні ваеннай службы заключаецца грамадзянінам з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь або іншым дзяржаўным органам, у якім прадугледжана ваенная служба.

Патрабаванні да грамадзян, якія паступаюць на ваенную службу па кантракце

Грамадзянін павінен адпавядаць медыцынскім, прафесійна-псіхалагічным патрабаванням, вызначаным для праходжання ваеннай службы і канкрэтнай ваенна-ўліковай спецыяльнасці.

Па выніках медыцынскага асведчання выносіцца заключэнне аб катэгорыі годнасці грамадзяніна да ваеннай службы па стане яго здароўя. На ваенную службу па кантракце можа быць прыняты толькі грамадзянін, годны да ваеннай службы або годны з нязначнымі абмежаваннямі.

Па выніках прафесійна-псіхалагічнага адбору выносіцца рашэнне аб прыдатнасці грамадзяніна да ваеннай службы па кантракце на канкрэтнай вайсковай пасадзе.

Грамадзянін, які паступае на службу па кантракце, павінен адпавядаць патрабаванням па ўзроўні адукацыі, прафесійнай і фізічнай падрыхтоўцы.

Кантракт аб праходжанні ваеннай службы можа заключацца з:

— вайскоўцамі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і праслужылі не менш за 6 месяцаў;

— вайскоўцамі, прызванымі на ваенную службу афіцэраў, пасля трох месяцаў праходжання імі ваеннай службы;

— ваеннаабавязанымі;

— грамадзянамі мужчынскага полу, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, – на пасады матросаў, сяржантаў і старшынаў;

— грамадзянамі жаночага полу, якія не знаходзяцца ў запасе і дасягнулі 19-гадовага ўзросту;

— вайскоўцамі, у якіх заканчваецца тэрмін папярэдняга кантракта аб праходжанні ваеннай службы;

— іншымі грамадзянамі на аснове ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія адпавядаюць патрабаванням для праходжання ваеннай службы, могуць добраахвотна паступаць на службу па кантракце на пасады салдат, матросаў, сяржантаў, старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў:

— упершыню – ва ўзросце да 35 гадоў;

— салдаты і матросы, сяржанты і старшыны, прапаршчыкі і мічманы запасу – ва ўзросце да 40 гадоў, а ў асобных выпадках – старэйшыя за 40 гадоў – па рашэнні міністра абароны Рэспублікі Беларусь або іншага кіраўніка дзяржаўнага органа, у якім прадугледжана вайсковая служба.

Грамадзяне, якія адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым для праходжання ваеннай службы, могуць добраахвотна паступаць на ваенную службу на пасады афіцэраў:

— упершыню – ва ўзросце да 35 гадоў;

— афіцэры запасу – ва ўзросце да 40 гадоў, а ў асобных выпадках – старэйшыя за 40 гадоў – па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падставамі для адмовы грамадзяніну, які паступае на ваенную службу па кантракце, у заключэнні кантракта з’яўляюцца:

— адсутнасць ва Узброеных сілах або іншых вайсковых фарміраваннях вакантных вайсковых пасад адпаведна спецыяльнасці і вайсковай кваліфікацыі;

— рашэнне атэстацыйнай камісіі вайсковай часці, зацверджанае камандзірам вайсковай часці, па выніках конкурснага адбору;

— рашэнне атэстацыйнай камісіі вайсковай часці аб неадпаведнасці грамадзяніна, які паступае на ваенную службу па кантракце, патрабаванням, устаноўленым законам.

Кантракт аб праходжанні ваеннай службы не можа быць заключаны з грамадзянамі:

— у адносінах якіх ажыццяўляецца крымінальнае праследаванне;

— якія адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчых установах;

— якія маюць судзімасць;

— у выпадку, калі яны не прайшлі тэрміновую ваенную службу без законных падставаў для гэтага.

Камандзір вайсковай часці прымае рашэнне аб заключэнні новага кантракта аб праходжанні ваеннай службы або адмове ў яго заключэнні з вайскоўцамі, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну дзеючага кантракта.

Павел БАРАНОЎСКІ,
начальнік групы прызыву на ваенную службу