Піянерыя – адзіная сям’я

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне пад дэвізам “У адзінстве – наша сіла, у адзінстве – наша жыццё” прайшоў тыдзень піянерыі. Стартавала мерапрыемства ўрачыстымі лінейкамі.

Ужо на пачатку тыдня на інтэрнэт-сайтах установаў адукацыі раёна запрацавалі віртуальныя фотагалерэі “Піянерыя ў асобах і датах”.

У рамках тыдня члены гарадскога піянерскага штаба паўдзельнічалі ў рэспубліканскай працоўнай акцыі па зборы другаснай сыравіны “Зрабі свет чысцейшым”. Адбыўся раённы піянерскі брыфінг па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі “Скрозь прызму часу”.

Старшыня Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка прыняла ўдзел у рэспубліканскім форуме важатых “Будучыня за намі”, які праходзіў у Мінску да Дня Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Ва ўстановах адукацыі ладзіліся ўрачыстыя прыёмы ў піянеры навучэнцаў і тэматычныя класныя гадзіны “Разам з намі ў адзіным страі”.

Завяршыўся тыдзень піянерыі раённым флэш-мобам “Бодзі-арт”, прысвечаным дню нараджэння піянерскай арганізацыі, удзел у якім прынялі члены гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА”.

Ірына КАЎКЕЛЬ