На вяршыні футбольнага алімпу – каманда “Ізакам”

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве на гарадскім стадыёне “Колас” прайшоў турнір па футболе сярод працоўных калектываў, аматарскіх каманд на прызы Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба  і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры зборныя каманды раёна.

Звесткі з турнірнай табліцы па выніках згуляных матчаў:

“Дынама” – “Граніт-Агра”   1 : 0

“Ізакам” – “Зверабоі”            2 : 0

“Дынама” – “Ізакам”            0 : 1

“Граніт-Агра” – “Зверабоі”  2 : 0

“Дынама” – “Зверабоі”        4 : 0

“Ізакам” – “Граніт-Агра”      1 : 1

Перамогу ў турніры атрымаў нязменны футбольны лідар раёна – зборная каманда “Ізакам”.

Дыпломы І ступені і грашовы падарунак ігракам каманды “Ізакам” уручылі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і метадыст Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Аляксандр Белавус.

Каманда “Дынама” заняла другую прыступку турнірнага п’едэстала, на трэцім месцы – каманда “Граніт-Агра”. Ігракі гэтых каманд адзначаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў і каштоўнымі падарункамі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА