Падведзены вынікі спецыяльнай праграмы “Мак”, якая праходзіла на тэрыторыі раёна з 1 чэрвеня па 15 верасня 2019 года і была скіравана на спыненне фактаў незаконнага вырошчвання наркаўтрымліваючых раслін, знішчэнне дзікарослых маку і канопляў.
Супрацоўнікі міліцыі выявілі 18 фактаў вырастання маку і канопляў. Агульная плошча знішчаных наркаўтрымліваючых раслін склала 2488,5 квадратных метра, агульная вага – 288 кілаграмаў 219 грамаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзесяць асобаў. З незаконнага абароту канфіскавана 0,0453 грама небяспечнага наркатычнага сродку “марыхуана”.
Міліцыя нагадвае, што ў Беларусі за дзеянні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, надыходзіць крымінальная адказнасць. Вінаваты можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 25 гадоў.
За крадзеж такіх сродкаў і рэчываў – да 15 гадоў. Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за ўжыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працоўным месцы ў стане наркатычнага ап’янення. За падобныя паводзіны прадугледжаны штраф да 15 базавых велічыняў, за паўторныя на працягу года – надыходзіць ужо крымінальная адказнасць, якая прадугледжвае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
Аб усіх вядомых фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў праваахоўнікі просяць паведамляць у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефонах: 2-15-23 або 102. Ананімнасць гарантавана.
Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама