Ці ёсць дзе яблыку ўпасці?

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Канец верасня. У пладовым садзе КСУП “Жукоўшчына” поўным ходам ідуць работы па ўборцы яблыкаў.
Як расказала брыгадзір сельскай гаспадаркі Алена Васюкевіч, тэрыторыя, на якой размясціліся пладовыя дрэвы, займае 85 гектараў, 12 з іх – новазакладзеныя пасадкі. Ураджай сабраны з плошчы 15 гектараў.

Рэалізацыя яблыкаў ідзе пераважна на перапрацоўку: ураджай жукоўшчынскай садавіны прымае філіял “Слонімскі вінна-гарэлачны завод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод”, таксама прадукцыю рэалізуюць два магазіны “Ветразь” у аграгарадках Жукоўшчына і Гезгалы, плануецца ажыццяўляць продаж яблыкаў і на цэнтральным рынку ў Дзятлаве.

Справіцца са зборам ураджаю сельгаспрадпрыемству дапамагаюць работнікі міжраённай ветэрынарнай лабараторыі, раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, паляводы сельгасарганізацыі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ